Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Ворша)ckк t per BbSs 3кмятRr cn ihe N
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
| |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Ворша |
| Каардынаты | 54°30′16.83″ пн. ш. 30°24′50.39″ у. д. / 54.504675° пн. ш. 30.4139972° у. д.Каардынаты: 54°30′16.83″ пн. ш. 30°24′50.39″ у. д. / 54.504675° пн. ш. 30.4139972° у. д. |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Дата заснаваньня | XVII ст. |
| Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Воршы. Знаходзіцца на Зааршыньні, пад адрасам Дамініканская вуліца, 4. У 1970-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У наш час кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.
Зьмест
- 1 Гісторыя
- 1.1 Вялікае Княства Літоўскае
- 1.2 Пад уладай Расейскай імпэрыі
- 1.3 Найноўшы час
- 2 Архітэктура
- 2.1 Касьцёл
- 2.2 Кляштар
- 3 Галерэя
- 3.1 Гістарычныя здымкі
- 4 Крыніцы
- 5 Літаратура
- 6 Вонкавыя спасылкі
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1680 годзе стольнік рэчыцкі Войцех Станіслаў Катоўскі фундаваў у Воршы кляштар францішканаў. Першыя кляштарныя пабудовы, відаць, былі драўлянымі. Мураваны касьцёл пад тытулам Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі зь вежай-званіцай асьвяцілі 10 жніўня 1768 году. Тады ж збудавалі жылы корпус.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1792 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У пачатку XIX ст. касьцёл пацярпеў ад пажару, па адбудове яго пераасьвяцілі пад тытулам Сьвятога Антонія.
Па здушэньні нацыяльнальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1863 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Пазьней у кляштарных будынкаў разьмяшчаліся інвалідная каманда, арыштанцкі дом.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1920—1930-я гады ў будынках кляштару знаходзілася рамесная вучэльня[1].
У 1970-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл дзеля пашырэньня праезнай часткі. У наш час будынак кляштару занядбаны.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл — базыліка з 2-яруснай вежай-званіцай, якая мела шатровае пакрыцьцё. Бакавыя фасады рытмічна падзяляліся высокімі аркавымі аконнымі праёмамі. Будынак арыентаваўся алтаром на поўдзень, галоўным фасадам зьвяртаўся да вуліцы і да ракі, разьмяшчаўся зь невялікім водступам ад лініі забудовы.
Інтэр’ер упрыгожвалі сем алтароў, сярод якіх Нараджэньня Панны Марыі, Езуса Хрыстуса, Апекі Найсьвяцейшай Божай Маці, Сьвятога Францішка, Сьвятога Антонія, Сьвятога Язэпа.
Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Стаяў ззаду касьцёла, трохі ўгору рэльефам мясцовасьці.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі

да 1918 г.

1913 г.

1939 г.

1939 г.

да 1930 г.

1939 г.

1939 г.

1939 г.

да 1941 г.

1943 г.

да 1950 г.

да 1950 г.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Ярашэвіч А. Аршанскі кляштар францысканцаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 252.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000889 |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Ворша) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў